Запомнім: “КАТОРАЯ ГАДЗIНА?” і “КОЛЬКІ ЧАСУ?” маюць розныя значэньні (паказана на малюнку). ⠀ На пытаньне “каторая гадзіна?” адказваем: першая, другая… і г. д. (парадкавыя лічэбнікі). ⠀ 1. Для першай паловы гадзіны (ад нуля да 30 хвілін) ужываем прыназоўнік НА: ⠀ дзесяць хвілін на першую, палова на пятую. ⠀ 2. Для другой паловы гадзіны ўжываем прыназоўнікі ДА, БЕЗ, ЗА: ⠀ чвэрць (або квадранец) да шостай, за дзесяць хвілін дзявятая, без дваццаці пяці дзясятая. ⠀ На пытаньне “КАЛІ?” адказваем з прыназоўнікам А (АБ): ⠀ а другой, аб адзінаццатай, апоўдні, апоўначы, а палове на сёмую. але: у дваццаць хвілін на восьмую. ⠀ Паводле: @radiosvaboda