ПА-БЕЛАРУСКУ(Яўгенія Янішчыц)Будзе слоту абвяшчаць прагноз,Лістабой учыніць ператруску.Песьняй, што …

ПА-БЕЛАРУСКУ
(Яўгенія Янішчыц)

Будзе слоту абвяшчаць прагноз,
Лістабой учыніць ператруску.
Песьняй, што расчуліла да сьлёз,
Я прыму цябе па-беларуску.

Краю блаславёнага дачка,
Дзякуй лёсу,
маю не ў нагрузку —
Зорны крыж Мацея Бурачка…
Ты ўва мне прызнаеш беларуску?

Сто разоў шукай другой красы,
А тым больш што свет даўно не вузкі!
…Ды калі ты не бязродны сын —
Гавары са мной па-беларуску.

Час — вар’ят, шалёнае таксі.
Толькі ўсё ж не мыслю я аб спуску.
Кажаш, што магілы зараслі?
Памаўчы са мной па-беларуску.
Крыніца @lohkaja_mova

@mog_drive_chat