“Па-пятае, трапіўшы на той свет, я ўразіўся, наколькі слаба мы, у СМІ, яшчэ працавалі. На Акрэсціна …

“Па-пятае, трапіўшы на той свет, я ўразіўся, наколькі слаба мы, у СМІ, яшчэ працавалі. На Акрэсціна я зразумеў, што там, у кожнай камеры па адным, сядзяць дзясяткі арыштаваных па справе аб „падрыве“ антэны Вілейскай РЛС Расіі. Між тым на момант майго затрымання СМІ зусім нічога не ведалі пра гэтыя затрыманні. Выснова тут такая: цяпер, калі легальная праца прафесійных журналістаў у Беларусі стала немагчымая, журналістам павінен стаць кожны беларус. Трэба каб усё трапляла ў СМІ, сацсеткі, каналы тыя ці іншыя. Інфармацыя, фоты, відэа — журналістам павінен стаць кожны. Андрэй Дынько, галоўны рэдактар “Наша гісторыя” пасля 13 содняў на Акрэсціна.