СЯБРЫМама піша сяброўцы.Тата піша сябрам.Тым, хто ў далёкай вандроўцы,Хто за жалезам брам.Тым, хто ў…

СЯБРЫ

Мама піша сяброўцы.
Тата піша сябрам.
Тым, хто ў далёкай вандроўцы,
Хто за жалезам брам.

Тым, хто ў ліпень гарачы
Ці ў палоне зімы
Усміхаецца й плача
З думкай: А як там мы?

Мы? Вывучаем карты,
Ведаем, дзе жыве
Той, хто адмочваў жарты,
Стоячы на галаве.

Хто запрашаў на гульні,
Ладзіў забавы ў двары –
Так, што святлей і ўтульней
Стала ў двары, сябры!

Хто выдумляў нам казку,
Ажно слёзы з вачэй.
Родныя, калі ласка,
Прыязджайце хутчэй!

Я вам скажу: “Здароўкі!
Доўга ж вас не было”.
Дома сябры і сяброўкі!
Перамагло святло!

23.07.2021
#Хадановіч

Дабранач, даражэнькія!
@mog_drive_chat