Каментар Сьвятланы Ціханоўскай:«Так, я сустрэлася з прэзыдэнтам Злучаных Штатаў Амэрыкі. Вы ведаеце,…

Каментар Сьвятланы Ціханоўскай:

«Так, я сустрэлася з прэзыдэнтам Злучаных Штатаў Амэрыкі. Вы ведаеце, наколькі шчыльны расклад у прэзыдэнта Байдэна. Часу мы працялі няшмат — каля 15 хвілін, але гэта была вельмі цёплая сустрэча. Я ўбачыла чалавека, якому неабыякава, што адбываецца ў Беларусі.

Я данесла да спадара прэзыдэнта нашы мэсыджы пра тое, што ў Беларусі барацьба не геапалітычная. Гэта наша барацьба супраць гвалту, супраць беззаконьня. Пра тое, што ў нас адны каштоўнасьці, і што я ад’яжджаю зь Белага Дому ўпэўненая ў тым, што ў ЗША будуць зь беларусамі і цяпер, і пазьней, пасьля новых выбараў. Упэўненая, што ўсё тое, што мы прагаворвалі з дараднікамі спадара Байдэна, зь яго прадстаўнікамі, будзе выканана».

Крыніца: https://svaboda.azureedge.net/a/31382448.html