У Беларусі ў 2020 годзе амаль на 700 тысяч выпадкаў павялічылася колькасць захворванняў органаў дыхання.
Белстат апублікаваў новы зборнік “Сацыяльнае становішча і ўзровень жыцця насельніцтва Рэспублікі Беларусь”. Адтуль зніклі дадзеныя па смяротнасці, але можна прасачыць рост колькасці інфекцыйных захворванняў.
Напрыклад, у 2020 годзе інфекцыйныя захворванні дыягныставалі ў 627 тысяч чалавек — гэта на 300 тысяч больш, чым у 2019 годзе. Таксама заўважна павялічылася колькасць захворванняў органаў дыхання — амаль на 700 тысяч у параўнанні з 2019 годам.
Ва ўсе папярэднія гады паказчык смяротнасці ў дадзеным зборніку публікаваўся. Беларусь працягвае заставацца адзінай краінай у Еўропе, якая не апублікавала колькасць памерлых за 2020 год.