ВЕРАСТы ляжыш у мяне на далоні,найдрабнейшая з кветак.Я пытаўся, пытаю сягоння:чым ты вабіш насгэтак…

ВЕРАС

Ты ляжыш у мяне на далоні,
найдрабнейшая з кветак.
Я пытаўся, пытаю сягоння:
чым ты вабіш нас
гэтак?

Ледзь прыкметны для нашага вока,
быццам зернетка маку.
Ад зямлі не расцеш ты высока,
і заўважыць не ўсякі.

А калі расцвіцеш на ўзлессі,
закрасуеш у пушчы,—
хараством ты тады апранешся,
сапраўды, неўміручым.

Найдрабнейшыя кветкі ствараюць,—
твае, верас любімы,—
пекнату, што гарыць, не згарае
ў цудоўных кілімах.

Як пабачу цябе, так і ўспомню
пералескі, палеткі,
дзе калісьці ўзяў на далонь я
ўпершыню твае кветкі
.
©У. Дубоўка, 1958

Дабранач, даражэнькія
@mog_drive_chat