Гэта многа – слухаць вечнасць,Піць зямлі гаючы пах.Любавацца Шляхам МлечнымІ любіць няпросты шлях.Мн…

Гэта многа – слухаць вечнасць,
Піць зямлі гаючы пах.
Любавацца Шляхам Млечным
І любіць няпросты шлях.

Мне ісці ім да знямогі,
Мне таптаць яго жарству.
На скразных вятрах эпохі
Я не пасынкам жыву.

І святло не згасла ў хаце,
У радзіннай старане,
І Радзіма разам з маці
Спадзяюцца на мяне
.

© Алесь Пісьмянкоў

Дабранач!
@mog_drive_chat