ЛЕТНЯЯ РАСАЯк брыльянты, рассяваеНочка летняя расіцу,Туманамі спавіваеЛуг зялёны над крыніцай.А як р…

ЛЕТНЯЯ РАСА

Як брыльянты, рассявае
Ночка летняя расіцу,
Туманамі спавівае
Луг зялёны над крыніцай.

А як раніца настане,
Бліскі сонца загуляюць, –
Рос прыходзіць адцвітаньне,
Гуманы у рэчцы таюць.

Як брыльянты, гінуць росы
На зялёнай сенажаці;
Сонца косы, нашы косы
Не даюць паўдня ім знаці!

©

Добрай раніцы, сябры!
@mog_drive_chat