Ўстаньце, хлопцы, ўстаньце, браткі!Ўстань ты, наша старана!Ўжо глядзіць к нам на палаткіЖыцця новага…

Ўстаньце, хлопцы, ўстаньце, браткі!
Ўстань ты, наша старана!
Ўжо глядзіць к нам на палаткі
Жыцця новага вясна.

Ці ж мы, хлопцы, рук не маем?
Ці ж нам сілы бог не даў?
Ці ж над родным нашым краем
Промень волі не блішчаў?

Выйдзем разам да работы,
Дружна станем, як сцяна,
I прачнецца ад дрымоты
З намі наша старана!

1906. Якуб Колас.

Добрай раніцы, беларусы!
@mog_drive_chat