А жаўтароцікі-сланечнікіАд страху круглымі ратаміКрычаць маўкліва,Просяць нечага,І вецер іх мальбу в…

А жаўтароцікі-сланечнікі
Ад страху круглымі ратамі
Крычаць маўкліва,
Просяць нечага,
І вецер іх мальбу вяртае.
 
Іх сонца ў гнездзішчах пакінула,
Плыве адно ў блакіце высака.
Ўзьляцеўшы над зямлёю,
Рызыка
Усё зьдзіўляецца,
Па кім яны… 

©Р. Барадулін

Добрай раніцы, суседзі!
@mog_drive_chat