Штогод 30 жніўня па ініцыятыве ААН адзначаецца Міжнародны дзень зьніклых.У 1999 годзе ў Беларусі зьн…

Штогод 30 жніўня па ініцыятыве ААН адзначаецца Міжнародны дзень зьніклых.

У 1999 годзе ў Беларусі зьніклі палітычныя апанэнты Аляксандра Лукашэнкі Юры Захаранка, Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі.

Таксама дагэтуль невядомыя абставіны сьмерці у 2020 годзе некалькіх чалавек. Іх сваякі і сябры лічаць, што яны маглі быць забітыя падчас пратэстаў. Гэта:
Мікіта Крыўцоў, 28 год, Жодзіна, знойдзены павешаным;
Аляксандар Дзямідаў, 25 гадоў, Бараўляны, знойдзены мёртвым;
Канстанцін Шышмакоў, 29 гадоў, Ваўкавыск, нібыта ўчыніў самагубства;
Арцём Парукаў, 19 гадоў, Менск, зьбіты машынай.
@radiosvaboda