На гэтым тыдні свой Дзень Народзінаў адзначаюць дзевяць палітвязняў:Уладзімір Калач Юрый Уласаў Аляк…

На гэтым тыдні свой Дзень Народзінаў адзначаюць дзевяць палітвязняў:

Уладзімір Калач
Юрый Уласаў
Аляксандр Бялоў
Уладзімір Няпомняшчых
Сяргей Шаламіцкі
Аляксей Ліпень
Ягор Марціновіч 
Марына Дуброўская 
Максім Знак

Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных – адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць і праз Майстэрню паштовак.

Таксама палітвязням можна дасылаць тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або патэлефанаваць па нумару тэлефона 166 і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.