Гараць мінулай восені лісты –Мае абвінаваўцы, сведкі, суддзі.Ня трэба адвакатаў, я пусты.Здаецца мне…

Гараць мінулай восені лісты –
Мае абвінаваўцы, сведкі, суддзі.
Ня трэба адвакатаў, я пусты.
Здаецца мне, інакш ужо не будзе.

Гарыць душа, згарае ўсё ўва мне:
Прыхільнасць, зацікаўленасць, сяброўства…
Пачуццяў жменька попелам на дне.
Спустошаны, я згасну вельмі проста

©

Дабранач
@mog_drive_chat