Дата ў гісторыі6 верасня 1933 года на савецка-польскай мяжы ў Коласава адбыўся абмен вязнямі. Франці…

Дата ў гісторыі

6 верасня 1933 года на савецка-польскай мяжы ў Коласава адбыўся абмен вязнямі.
Францішка Аляхновіча (беларускі драматург, тэатральны дзеяч, публіцыст; яго аповесць «У капцюрох ГПУ» з’яўляецца першым творам сусветнай літаратуры, які апісвае жыццё ў сталінскім савецкім канцэнтрацыйным лагеры непасрэдна з погляду арыштанта) абмянялі на Браніслава Тарашкевіча (беларускі грамадска-палітычны дзеяч, мовазнавец, пісьменнік-перакладчык, акадэмік; стваральнік «Беларускай граматыкі для школ», вядомай як «тарашкевіца», ды адзін з лідараў нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі).

Праз пару гадоў Браніслаў Тарашкевіч быў расстраляны НКУС, што здарылася ў 1938 годзе. Шэсць гадоў пазней у 1944 годзе ў Вільні савецкім партызанам быў забіты Францішак Аляхновіч.

Падрабязнасьці пра падзею чытайце тут https://novychas.by/poviaz/bronjus-kudy-ty-idzesz-jak-88-hadou-tamu-save
Крыніца: Historyja