Улады ліквідуюць два аб’яднаньні стаматолягаў і таварыства інвалідаўУ Менскім гарадзкім судзе 17 тра…

Улады ліквідуюць два аб’яднаньні стаматолягаў і таварыства інвалідаў

У Менскім гарадзкім судзе 17 траўня адбудзецца разгляд адразу двух пазоваў аб ліквідацыі аб’яднаньняў стаматолягаў, сьведчыць расклад на партале электроннага судаводзтва.

Судзьдзя Натальля Пыкіна аб 11.00 пачне працэс у дачыненьні да Беларускага артадантычнага грамадзкага аб’яднаньня стаматолягаў (6 красавіка 2000 году). У тым жа судзе 21 траўня а 10:00 Натальля Песенька пачне разглядаць пазоў аб ліквідацыі Беларускага таварыства інвалідаў «Рэабілітацыя». Гэтае аб’яднаньне існуе з 8 сьнежня 2010 года.

Паводле стану на сакавік 2024 году, ня меней за 1563 грамадзкія аб’яднаньні, установы, асацыяцыі ці фонды ліквідаваныя ў Беларусі з 2020 году.

https://smarturl.click/AdD4Y