Вольга Бондарава абрынулася з крытыкай на чарговую “змагарку”, але нешта пайшло не так. Тая апынулася нявесткай Лукашэнкі .
Пост правісеў у канале даносчыцы крыху больш за паўгадзіны. “Інфаказачка” яго выдаліла. З інтарэсам чакаем, што будзе далей.
Ганна Сялук — жонка Дзмітрыя Лукашэнкі, а па сумяшчальніцтве аўтарка песень “Бульба-дэнс” і “Ах, Александр”, гімна Генпракуратуры “Захавальнікі права”, песні да “Дня народнага адзінства”.