“Трэба зрабіць усё, каб людзі не забывалі, што ў нас была магутнейшая дзяржава — Вялікае Княства Літоўскае, што тут раней жылі князі, каб іх ведалі, паважалі. У нас жа вельмі мала вуліц, названых у гонар слынных людзей Беларусі: Радзівілаў, Сапегаў, Тадэвуша Касьцюшкі, Адама Міцкевіча. На Беларусі засталося шмат панскіх склепаў. Іх паразбурвалі, шукалі скарбы, раскапвалі гэтыя могілкі. Часам прыяжджаеш у нейкае мястэчка, а каля ўскрытага склепу косткі валяюцца, у склепы сьмецьце скідваюць. Я лічу, што на гэта павінны зьвярнуць увагу ўлады. Продкаў сваіх трэба шанаваць”
Юры Жыгамонт