Вязням на «Валадарцы» стане складаней атрымаць медыцынскія перадачы ад сваякоў: адміністрацыя ўзмацніла бюракратычныя працэдуры
Паводле інфармацыі ад праваабаронцаў, ад сённяшняга дня правілы для медыцынскіх перадачаў наступныя:
спачатку зняволены павінен звярнуцца ў медчастку з пісьмовай заяваю, указаць якія лекі ды вітаміны яму патрэбныя
заяву разглядае лекар ізалятара, ён можа ўзгадніць дазвол альбо адмовіць у дазволе (кіруючыся ўласнымі высновамі)
калі дазвол ад лекара атрыманы, вязень павінен выслаць яго сваякам поштаю разам з пералікам патрэбных лекаў
пасля атрымання сваякамі ліста з дазволам яны, маючы гэты дакумент на руках, могуць сабраць медыцынскую перадачу і перадаць яе ў ізалятар
Важна: падчас этапаў зняволеныя не могуць забіраць свае лекі з сабою.