Палітзняволенай журналістцы Кацярыне Андрэевай споўнілася 30 гадоў. Гэта ўжо трэці яе дзень народзін…

Палітзняволенай журналістцы Кацярыне Андрэевай споўнілася 30 гадоў. Гэта ўжо трэці яе дзень народзінаў за кратамі ў калоніі ў Гомелі.

У лістах яна пісала мужу, што ў той дзень 15 лістапада 2020, калі яна вяла стрым з Плошчы Перамен і была затрыманая, яна не магла інакш:

“Мой асабісты выбар супаў з эпохай, іншага не было дадзена”, – цытуе жонку Ігар Ільяш.

А яшчэ яна піша, што марыць пра рамантычны пікнік на беразе мора дзе-небудзь у Францыі. Прыгавор Кацярыне – 8 гадоў і 3 месяцы калоніі.

Адрас для лістоў: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3 (Кацярына Андрэеўна Бахвалава)