Лукашэнка падпісаў папраўкі ў закон, адпрацоўка для лекараў пасьля ардынатуры павялічылася
Цяпер тэрмін адпрацоўкі пасьля ардынатуры складзе 5 гадоў, у тым ліку для завочнікаў. Пра гэта гаворыцца ў новай рэдакцыі закону «Аб ахове здароўя».
Ардынатура стане бясплатнай, і ўсіх лекараў пасьля яе заканчэньня адправяць на адпрацоўку. Раней тэрмін адпрацоўкі складаў 2 гады.
Калі лекар пакідае вучобу ў ардынатуры або яго адлічваюць, яму давядзецца пакрыць выдаткі на навучаньне. А калі ён не адпрацуе ўвесь тэрмін ці адмовіцца ад адпрацоўкі, лекару трэба будзе заплаціць у 2,5 раза больш, чым дзяржавай было патрачана на яго падрыхтоўку.
Новая рэдакцыя закону ўступае ў сілу праз тры месяцы.