Беларусь – адзіная дзяржава ў свеце, якая адзначае гадавіну бальшавіцкага перавароту 1917 года. Мног…

Беларусь – адзіная дзяржава ў свеце, якая адзначае гадавіну бальшавіцкага перавароту 1917 года. Многія шчыра лічаць гэта рэвалюцыяй, якая дала беларусам краіну, бо не валодаюць фактамі. Не трэба саромецца даведвацца новае. Бо дурань не той, хто не ведае, а той, хто не хоча ведаць.

Чаму 7 лістапада 1917 быў бальшавіцкі пераварот, а не рэвалюцыя?

Бо рэвалюцыя, у выніку якой у Расійскай імперыі зрынулі самадзяржаўе, адбылася ў лютым 1917 году, за 8 месяцаў да перавароту бальшавікоў. Менавіта ў лютым цар адрокся ад улады. У Петраградзе ўзнік Часовы ўрад, у які ўваходзілі розныя палітычныя сілы. Бальшавікі тады былі маргіналамі, а не рухавіком пераменаў.

Што тады было ў Беларусі?

Праз пару дзён пасля адрачэння Мікалая ІІ у Мінску адбыўся дзень бел-чырвона-белага значка. Найстарэйшая і найбуйнейшая ў 1917 годзе партыя ў Беларусі — Беларуская Сацыялістычная Грамада — падтрымлівала Часовы ўрад. Беларускія сацыялісты выставілі патрабаванне аўтаноміі Беларусі. Узнік Беларускі нацыянальны камітэт. Але Часовы ўрад і чуць не хацеў пра Беларусь. Беларусам заявілі, што не прызнаюць іх за асобны народ.

А як бальшавікі захапілі ўладу?

Сілай. Гэта быў класічны ўзброены пераварот. Бальшавікі гвалтам зрынулі законны Часовы ўрад.

Але ж народы Расійскай імперыі былі за бальшавікоў, праўда?

Не. Пра гэта сведчыць гістарычны факт. Пасля перавароту бальшавікі падтрымалі свабодныя выбары ў парламент. Але яны з трэскам іх прайгралі. Апаненты бальшавікоў – сацыялісты-рэвалюцыяннры (эсэры) набралі амаль удвая больш галасоў (больш за 40%). Пабачыўшы, што народ супраць іх – бальшавікі разагналі той парламент і пачалі ў краіне тэрор. Бальшавікі не былі народнаабранай уладай. Гэта фэйк.

Як беларусы сустрэлі пераварот бальшавікоў?

Беларусам ён быў да лямпачкі. У самой Беларусі быў дэфіцыт бальшавікоў, таму пасля перавароту ў Мінск з Расеіі адправілі бальшавікоў на браніраваным цягніку. Бальшавік Вільгельм Кнорын праз гады ўзгадваў: «25 кастрычніка 1917-га бальшавізм быў чужым для шырокіх мас у Беларусі».

Бальшавікі далі беларусам Беларусь, гэта ж праўда?

Не. У лістападзе 1917 году бальшавікі аб’явілі, што тэрыторыя Беларусі — гэта Заходняя вобласць (камуна) у складзе Савецкай Расіі. Галоўныя бальшавікі Беларусі – Аляксандр Мяснікоў, Вільгельм Кнорын, Карл Ландэр, у гонар якіх названыя вуліцы беларускіх гарадоў, усе яны нарадзіліся не ў Беларусі і не былі беларусамі.

Дык чаму тады Лукашэнка віншуе штогод беларусаў у гэты дзень?

Магчыма ён чуе нейкія галасы ў сваёй галаве. Ані Часовы ўрад, ані бальшавікі, і чуць не хацелі пра Беларусь. І тыя, і другія, заяўлялі беларусам, што не прызнаюць іх за асобны народ. Толькі пасля абвяшчэння незалежнасці БНР 25 сакавіка 1918 году бальшавікі вырашылі пайсці насуперак і стварылі Савецкую Беларусь. І тое, дзякуючы намаганням беларускіх камуністаў, якіх пасля расстралялі.

А чаму БССР была не на ўсёй тэрыторыі Беларусі?

Бо палову Беларусі бальшавікі аддалі Польшчы на перамовах у Рызе ў 1921 годзе. Бальшавікі хацелі аддаць палякам больш (узамен на землі Украіны), але палякі адмовіліся.