Пакінулі «сваіх» і для сябе. У 2022 годзе беларускія ўлады вырашылі, што прыватныя школы – пагроза. …

Пакінулі «сваіх» і для сябе. У 2022 годзе беларускія ўлады вырашылі, што прыватныя школыпагроза. Яны дрэнна рэгулююцца, і ўвогуле рассаднік «антыдзяржаўных ідэй». І зачынілі амаль усе прыватныя школы.

■ Але для «сваіх» пакінулі шэраг прыватных школ, куды з вуліцы амаль не патрапіць.

«Гэта такая “школа для сваіх”, у якой вучыцца ўнук Віктара Шэймана [даўняга паплечніка Аляксандра Лукашэнкі], таму яе і пакінулі», – паведаміла журналісту «Бюро» крыніца са сферы адукацыі пра школу “Эка-эл”.

■ Уласнікі школ, якія супраціўляліся закрыццю, атрымлівалі пагрозы:

«Некаторым проста казалі: “Будзеце шукаць магчымасці неяк застацца ў гульні, мы вас пасадзім”. І нават больш – некаторым давялося з’язджаць, бо спрабавалі нешта шукаць. Так што гаворка пра тое, што закон працуе не для ўсіх, а для абраных».

Магілёўская прыватная школа “Канкорд”, якая належыць буйному бізнесоўцу Яўгену Баскіну, змагла выжыць дзякуючы пераходу настаўнікаў і вучняў прыватнай школы пад крыло дзяржаўнай на час ліцэнзавання. Дык можа такі варыянт быў прапанаваны і іншым прыватным школам Беларусі?

«Калі б мы таксама маглі ўвайсці ў склад дзяржаўнай школы, каб захаваць сваю справу, мы б так і зрабілі. Але не ўсім так можна», – пракаментавала сітуацыю нашая другая крыніца са сферы адукацыі.

■ Экспертка па адукацыі Святлана Мацкевіч расказала @buroby, што школы, якія засталіся, патрэбны быццам бы для падкрэслівання “элітарнасці” набліжаных да ўлады людзей:

«Яны быццам пакідаюць гэтыя школы для сябе. Для сваіх чыноўнікаў. Для свайго ўнутранага карыстання. Калі раней прыватнымі школамі карыстаўся сегмент высокааплатных, заможных беларусаў, то цяпер заможнымі беларусамі лічацца людзі, якія максімальна набліжаныя да ўлады. Калі яны набліжаныя, то бок чыноўнікі і гэтак далей, то гэта нейкая своеасаблівая элітарнасць. Калі гэта эліта, то значыць, для іх павінны быць і адпаведныя элітарныя школы».

Наша расследаванне «Застацца ў жывых» пра прыватныя школы Беларусі чытайце на нашым сайце.

Тут чытаць без VPN.