Хто хацеў як у СССР? Калі ласка пожалуйста.Паводле новага закону, чыноўнікі Рэспублікі Беларусь могу…

Хто хацеў як у СССР? Калі ласка пожалуйста.

Паводле новага закону, чыноўнікі Рэспублікі Беларусь могуць выязджаць за мяжу толькі з дазволу. Фактычна гэта нічога новага, таксама было даўно ў дачыненні грамадзян з пагонамі, аднак ужо зацвердзілася юрыдычна ў республике, дзе “иногда не до законов”.

Некаторых варта праінфармаваць, а іншым, з улікам гістарычнай амнезіі і не асэнсавання савецкага мінулага, прыпомніць, што людзі, якія жылі ў СССР, таксама не мелі магчымасці проста так выехаць за мяжу. Тычылася гэта не толькі пасрэдна датычных да дзяржаўнай службы, але амаль усіх г.зв. грамадзян і ў свой час нават паехаць у падкантрольныя саветам сатэліцкія дзяржавы Камуністычнага (Сацыялістычнага) блоку таксама было адносна складаным. Не кажучы пра паездку ў капіталістычныя дзяржавы.