Беларусь скасавала дзеянне Еўрапейскай культурнай канвенцыі. Яе прыняла Рада Еўропы ў 1954 годзе, і сярод іншага дакумент падтрымлівае захаванне і вывучэнне нацыянальных еўрапейскіх моў і культур.
Канвенцыя “імкнецца заахвочваць да вывучэння сваёй мовы або моў, гісторыі і культуры на тэрыторыі іншых дагаворных бакоў і дае грамадзянам гэтых бакоў магчымасці для таго, каб праводзіць такое вывучэнне на яе тэрыторыі”.
То бок, Беларусь з гэтага моманту больш не зацікаўленая ў вывучэнні сваёй мовы і культуры ў іншых краінах Еўропы.