Расейская мова і культура (таксама гісторыя) = русский мир
У канцы лістапада прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў тое, што на скрыне. Цяжка не адзначыць, што акрамя расейскай мовы як падставы русского мира (што ігнаруюць прыхільнікі [1, 2, 3, 4, 5] двухмоўя двуязычия ў Беларусі, у тым ліку Новой Беларуси), у расейскай канцэпцыі істотная таксама гістарычная пераемнасць: Русь – Масоквія – Расійская Імперыя – Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (СССР) і сённяшняя Расійская Федэрацыя.
Сама канкрэцыя зусім не новая, старая, гістарычная, якая рэгулярна дапаўняецца. І яе не прыдумаў былы супрацоўнік савецкай спецслужбы, які сёння з’яўляецца кіраўніком расейскай дзяржавы.