Вельмі слушныя наратывы пра нашу гісторыю і памылкі,якія мы,Беларусы,увесь час робім на гістарычнай глебе, праходзяць у інтэрв’ю Цімоха Акудовіча Мікіце Мелказераву.Чаму Беларусы не такія смелыя,як Ўкраінцы?
“У нас, у беларусах схаваная больш нардычная схільнасьць да міру і кампрамісаў.Пошук вырашэння праблемы без гвалту.Мы вельмі баімся распачаць гвалт,што можна было адсачыць пры падзеях у 2020 годзе. Беларусы не тое,што баяцца быць параненымі самім,але ёсьць страх распачаць грамадзянскую вайну.Мы думаем наперад,заўсёды пралічваем,мы такая нацыя,якая любіць закон,таму што закон дае спакой і гарантыю,што не будзе лішняга гвалту.Гэта ў гас сядзіць дзесьці на падкорцы гэты страх гвалту,а яшчэ нам страшна пачаць гвалт першымі,адкрыць гэты хаос,дзе можа прыляцець з любога боку,а украінцы яго не баяцца.
Адсюль выходзіць, што украінец-ваяр,а беларус-жаўнер.Ваяр мае камфорт у так званым хаосе,а жаўнер добра працуе ў сістэме. Украінцы-гэта казаччына, гэта эмоцыі,больш спрошчанае разуменне дабра і зла і спосабы вырашэння праблемы.
А калі браць беларусаў ,на прыкладзе 2020 года. Перад тым як распачаць нейкае дзеянне,то бок узяць палкі ці камяні ,мы пралічваем,што здарыцца,калі мы гэта зробім,а раптам яшчэ вайна ў краіне пачнецца з-за нас-“не ,не будзем”.
Як паказвае тысячагадовая гісторыя Беларусі,то мы Беларусы ўвесь час шукаем нейкія кампрамісы і гэта вялікая праблема беларусаў, і вялікая асаблівасьць беларусаў, і ў гэтым можа быць калісьці наш профіт, але зараз пагаджаючыся на кампрамісы можа прывесьці нас кудысьці не туды.
Беларусы заўсёды жылі ў нейкіх саюзах -Вікінгі,ВКЛ,Рэч Паспалітая, БССР,і зараз саюзная дзяржава гэта працяг гэтай традыцыі.
Як падае прапаганда,то нас беларусаў увесь час заваёўвалі то літоўцы,то палякі. Але не,такога не было,гэта нашыя продкі,якія пагаджаліся зьмяняць сваю ідэнтычнасьць ,бо так было выгодна.
Зараз,разбураючы савецкія міфы,важна не нарабіць тых самых памылак,якія нарабілі нашыя продкі ў часы ВКЛ і Рэчы Паспалітай.
Каго цікавіць наша гісторыя раю паглядзець гэты стрым.
https://youtu.be/LXPnI0yLJ_0?si=5ICrMGxqcE7U7Lv7
Вітанкі, гэта Мелказёраў, і ў нас новае @malina_by. Госць – гісторык Цімох Акудовіч. Мы паразмаўлялі пра тое, чаму Лукашэнка баіцца беларускай мовы, чым Віктор Бабарыка падобны да Рамана Скірмунта (прэм’ер-міністр БНР) і якім чынам русіфікацыя схавана не…