15 снежня 1934 года нарадзіўся Станіслаў Шушкевіч
Яго бацькі былі прадстаўнікамі інтэлігенцыі шляхецкага паходжання. Тату рэпрэсавалі саветы. Сам Станіслаў, які з часам атрымаў званне прафесара, таксама стаў прадстаўніком інтэлігенцыі, але ў навуцы, у галіне фізікі. У палітыку прыйшоў адносна позна, але хутка намінальна стаў першым кіраўніком незалежнай Беларусі. Менавіта ён падпісаў Белавежскае пагадненне, якое замацавала распад савецкай вязніцы народаў і ён на просьбу БНФ склікаў легендарную сесію Незалежнасці ў жніўні 1991 года. Справай жыцця Шушкевіча было ўмацаванне незалежнасці Беларусі. І ўжо нават у часы аўтарытарызму, пан Шушкевіч прадстаўляў Беларусь на розных афіцыйных мерапрыемствах.