Дзярждапамогу пасля ўрагану атрымаюць толькі маламаёмасныя мазырчукі. Астатнім давядзецца выпраўляць наступствы стыхіі за свае сродкі ці звяртацца ў страхавую (калі ёсць страхоўка).
Права на аднаразовую дапамогу маюць тыя жыхары Мазыра, у каго прыбытак на аднаго члена сям’і не перавышае 628 рублёў.