Судовая калегія Гомельскага аблсуда пад старшынствам суддзі Дзмітрыя Казлова пакінула прысуд для палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк без зменаў
“Гэта значыцца, што прысуд уступае ў дзеянне. Ад сёння для Паліны забаронены пасылкі, перадачы і грашовыя пераводы. Хуткім часам Паліну этапуюць у сумнавядомую калонію для рэцыдывістак ПК-24 «Зарэчча», і для яе пачнецца чарговы «год сурка» праз этапы, штрафныя ізалятары і здзекі”, – паведамляе муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда.