«Нельга есьці хлеб народа і грэбаваць яго мовай» — пісаў Караткевіч. 30 гадоў царстваваньня Лукашэнк…

«Нельга есьці хлеб народа і грэбаваць яго мовай» — пісаў Караткевіч. 30 гадоў царстваваньня Лукашэнкі сьведчаць: можна. Менавіта царстваваньня — камуністы расстрэльвалі і эліту, і просты люд, але мову былі вымушаныя цярпець, стаўленьне ж да яе рэжыму Лукашэнкі можна параўнаць толькі з рэжымам расейскіх цароў, калі зьнішчэньне беларускай мовы была часткай дзяржаўнай палітыкі. І таму ў Беларусі няма помніка Быкаву, затое робяць у Магілёве мэмарыял расейскаму цару.