Зміцер Фурманаў абвесціў збор сродкаў на аднаўленне крамы Kropka, на якую здзейснілі напад Уладальні…

Зміцер Фурманаў абвесціў збор сродкаў на аднаўленне крамы Kropka, на якую здзейснілі напад

Уладальнікі віленскай крамы беларускіх сувеніраў Kropka, на якую ў нядзелю напалі невядомыя, просяць дапамогі ў аднаўленні крамы: «Даражэнькія, пазаўчора ноччу на Кропку адбыўся напад, хутчэй за ўсё з боку лукашыстаў, але KROPKU nie raźbić, nie spynić, nie strymać!».

Зміцер і Вольга Фурманавы адчынілі рахунак на платформе buymeacoffee, дзе кожны ахвочы можа зрабіць свой унёсак у аднаўленне крамы. На дадзены момант сабрана ўжо €120 з неабходных €400.

Таксама ўласнікі пішуць, што можна зрабіць ахвяраванне і наўпрост на банкаўскі рахунак:
MB KROPKA
LT977300010185765144

У апісанні пазначайце слова Parama

«Але для нас і нашых цудоўных майстроў і майстрыц будзе лепшай падтрымкай, калі вы, шаноўнае спадарства, штосьці набудзеце ў Кропцы (Savičiaus g. 6). Дзякуй вялікі вам за падтрымку», – пішуць уладальнікі.

Нагадаем, што ў мэтах бяспекі любыя ахвяраванні варта рабіць толькі з картак еўрапейскіх банкаў.