Сёлета не менш за 125 чалавек былі затрыманыя пасля вяртання ў Беларусь з-за мяжы. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Большасць затрымалі пасля таго, як іх тэлефоны праверылі супрацоўнікі КДБ ці мытні. Вядома, што пасля значная частка з іх была прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасці за “распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў”.
Часцей за ўсё людзей затрымліваюць пасля вяртання з Літвы, але праверкі і затрыманні адбываюцца на ўсіх пунктах пропуску — у тым ліку, часта затрымліваюць і пасля праверак на мяжы з Расіяй, адзначаюць праваабаронцы.