З’явілася інфармацыя пра масавыя раптоўныя пераводы палітвязняў з «цяжкімі артыкуламі» ў іншыя калоніі
Вядома пра такія выпадкі ў івацэвіцкай ПК № 22 і магілёўскай ПК № 15. Паводле папярэдняй інфармацыі, раптоўна пераводзяць у іншыя месцы палітвязняў, асуджаных паводле «цяжкіх артыкулаў», а таксама тых, хто знаходзіцца ў «спісе тэрарыстаў».
Прычыны пераводаў палітвязняў і іх новыя месцы адбыцця тэрмінаў высвятляюцца.
Калі вам вядома нешта пра гэта, калі ласка, напішыце праваабаронцам