Запасы гатовай прадукцыі ў выглядзе самазвалаў перавышаюць 6 месяцаў. Гэта значыць, што БЕЛАЗ можна спыняць і паўгода распрадаваць склады.
У верасні 2020 г. БЕЛАЗ выпусціў 3-гадовыя аблігацыі на $100 млн, якія ў закрытым рэжыме набылі дзяржаўныя банкі. Грошы пайшлі на прыкрыццё дзіркі ў фінансах прадпрыемства.
За 9 месяцаў 2020 г. БЕЛАЗ запісаў сабе +15,9 млн руб чыстага прыбытку (у 2019 г. было +219,3 млн руб). Але калі ўспомніць пра курсавыя розніцы, то рэальны вынік завода за 3 кварталы — мінус 444 млн руб.
Само кіраўніцтва БЕЛАЗа не чакае, што завод выйдзе на фінансавыя паказчыкі 2018 г. нават у 2023 г.
За 2021-2023 гг. улады хочуць нарасціць выпуск кар’ернікаў з 660 да 890 машын. У 2013 г. выпуск кар’ерных самазвалаў дасягаў 1 248 машын, а ў 2007-2008 гг. перавышаў 1 800 машын.