У Смаргоні ўночы на 21 снежня адбыўся напад на касцёл Святога Міхала Арханёла. Вандал затрыманы, але святар просіць маліцца за яго. Пра гэта паведамляе выданне «Светлы шлях»
Як распавёў ксёндз Артур Ляшнеўскі, каля гадзіны ночы ён прачнуўся ад гучных крыкаў і грукаў у дзверы і вокны. Невядомы мужчына наносіў удары цяжкім прадметам па машынах святароў, а таксама разбіў фігуру Маці Божай і вырваў металічны крыж з рук Міхала Арханёла. Мужчына неаднаразова паўтараў, што Каталіцкая царква павінна адсюль «прыбірацца», і што ёй тут не месца.
Нападніка затрымалі. За вандалізм пачатая крымінальная справа.
Некалькі месяцаў таму смаргонскі касцёл ужо падвяргаўся падобным нападкам: былі выкрадзеныя грошы з святыні і разбітая фігура Маці Божай, якая знаходзілася каля крыжа.
Адзначым, што напад адбыўся напярэдадні свята Божага Нараджэння, якое адзначаецца 25 снежня