+Наша чытачка агучыла меркаванні і пажаданні да кожнага годнага беларуса. Мы ўсе супраць вайны! Мы б…

+
Наша чытачка агучыла меркаванні і пажаданні да кожнага годнага беларуса. Мы ўсе супраць вайны! Мы братэрні народ, а не ворагі Украіны. Пачытайце і зрабіце правільныя вынікі!

“24 лютага я прачнулася ў жаху,пачалася вайна.Нашу зямлю зрабілі пляцоўкай для ўварвання войск і для абстрэлу ракетамі украінскай зямлі.Ідзе трэці дзень нашага маўчання і кожны такі дзень робіць нас пасобнікамі фашысцкіх акупантаў.

Хопіць маўчаць,будзьце такімі ж смелымі і моцнымі,як украінцы!Яны выходзяць супраць ракет,танкаў і іншай зброі,мы баімся выйсці супраць дубінак.

Ужо паведамлялі,каб мы прыходзілі да выбарачных участкаў 27 лютага. Скажыце,які сэнс ісці галасаваць за і за фашыскага дыктатара, разыходзіцца на розныя участкі гарадоў, ды яшчэ адзін дзень маўчання?! Ці зможаце вы сядзець яшчэ адзін дзень дома і глядзець,як украінцы гінуць,пакуль выходзіць увесь свет і Расія?! Ці толькі недарэчны рэферэндум падштурхне вас сабрацца разам?! На участках нашага голасу,стаўлення да вайны украінцы не пабачаць!

Выходзім у цэнтры гарадоў,разам,калі мы гэтага не зробім,мы застанемся у гісторыі фашыстамі,ніколі нам не даруюць гэтага маўчання!Выходзім супраць вайны,супраць злачыннага рэжыму,супраць забойцаў у нашай краіне,супраць беззаконня,пытак,гвалтоўнікаў,за нашых палітвязняў! Выбіраем час і збіраемся!”

Слава Украіне!
Героям Слава!
Жыве Беларусь!

@belhalat_by