«За любой фігурай транзыту ўлады ў Беларусі будзе стаяць Пуцін»
Палітычны аналітык з Кіева Віталь Портнікаў расказвае пра настроі ўкраінскага грамадзтва пасьля амаль двух гадоў поўнамаштабнай вайны, аналізуе асноўныя пытаньні ў адносінах Кіева з заходнімі партнэрамі і разважае аб праблемах, якія чакаюць Лукашэнку ў выпадку транзыту ўлады.
Лукашэнка наўрад ці мае такую ступень аўтаноміі, каб самастойна дамаўляцца з украінскім кіраўніцтвам.
Плян Пуціна — гэта аднаўленьне савецкай імпэрыі ў новым выглядзе.
Перад Лукашэнкам — прыклад Назарбаева, які задумаў ажыцьцявіць транзыт, а закончылася гэта крахам яго сямейнага клана.