Памерлі два беларусы-дальнабойнікі, якія трапілі пад расейскі абстрэл КорасьценяРаніцай 11 сакавіка …

Памерлі два беларусы-дальнабойнікі, якія трапілі пад расейскі абстрэл Корасьценя

Раніцай 11 сакавіка памёр 38-гадовы Дзьмітры Шылец — беларускі кіроўца, які пацярпеў падчас авіяўдару па ўкраінскім горадзе Корасьцень. Да гэтага ён быў у рэанімацыі. Яшчэ адзін беларус Іван Рогаў загінуў 10 сакавіка. Паведамляе @zerkalo_io.

У абодвух беларусаў былі 100-працэнтныя апёкі цела, а таксама апёкі верхніх дыхальных шляхоў.

https://svb1234.azureedge.net/a/31747807.html