Асуджанаму да 14 гадоў Міколе Статкевічу могуць дадаць яшчэ мінімум шэсць месяцаўІніцыятыва ByPol ра…

Асуджанаму да 14 гадоў Міколе Статкевічу могуць дадаць яшчэ мінімум шэсць месяцаў

Ініцыятыва ByPol распавяла, што супраць палітыка сабраны матэрыял для новай крымінальнай справы. Цяпер яго могуць судзіць яшчэ і за непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі.

Нагадваем, Статкевіч быў затрыманы 31 мая 2020 года ў Менску. Яго асудзілі на 14 гадоў пазбаўлення волі за нібыта арганізацыю беспарадкаў. Ад палітыка няма звестак ужо больш за 11 месяцаў.