Як будзе выгдядаць экспарт у эканоміцы Лукашэнкі ў 2022-2024 гадах. БелАЗ прадае некуды свае самазвалы на $9,5 млн. Але пакупнік нічога не плаціць — машыны дастаюцца яму бясплатна. Пакупку аплачвае беларускі народ.
У гэта складана паверыць. Але вось дакумент, апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым партале. Экспартны крэдыт, які “Беларусбанк” 27 студзеня выдаў БелАЗу на 2022-2024 гады, урад вырашыў кампенсаваць з бюджэту.
“Экспарт” (а на справе бясплатныя пастаўкі) БелАЗ, а следам за ім і ўрад, запішуць у сваю статыстыку. А тое, што заплачана за іх з беларускага бюджэту — гэта ўжо іншая гісторыя і іншая справаздачнасць.
Дакумент прыўкрасны фармулёўкай “компенсировать потери от предоставления экспортного кредита”. Звычайна банкі на крэдытах зарабляюць. Але толькі не “Беларусбанк”.