У часы расійскай царскай няволі зачынілі галоўны ўніверсітэт нашай краіны – Віленскі. Гэта адбылося пасля паўстання 1830-31 гг. Пасля паўстання 1863-64 гг. зачынілі Горацкі інстытут. Царскія ўлады былі свядомыя, што нельга пакідаць асяродкаў навукі і тым самым вальнадумства ў гэтым “збунтаваным” краі.
Пры саветах ужо была іншая тактыка, універсітэты, ці дакладней вну ў моцнай ступені сталі выхоўваць у камуністычным савецкім ідэалагічным напрамку. Усё пры ўмовах, што саветы забілі шматлікіх прадстаўнікоў нашай інтэлігенцыі, іншая частка эмігравала, а на іх месца дэсантавалі расейцаў, зрэшты, падобна як у іншых савецкіх г.зв. рэспубліках. Так што навіна пра чарговых расейцах на пасадах у БССР РБ – нічога новага.
Хіба не трэба тлумачыць, што такі расеец наўрад ці ведае беларускую мову і будзе вучыць на расейскай ды ў расейскім “ідэйным” духу. Заўавага ды пытання ці “ёсць розніца” ці “какая разница”.