Відавочна, што на бясконцых круглых сталах і мітынгах вялікімі літарамі выведзены слоган “Захаваць гістарычную памяць”. Я думаю, што шмат хто з чытачоў канала таксама час ад часу ўжывае гэту фразу па звычны.
Дык вось, кіньце! Проста падумайце, што яна значыць.
Памяць – гэта пэўная функцыя мозга. Хоць чалавечага, хоць нацыянальнага. Што азначае, калі мы кажам “захаваць памяць” у дачыненні да чалавека? Хутчэй за ўсё, што херова гэтаму чалавеку, што ў яго нейкая хвароба і пытанне стаіць хаця б аб захаванні памяці, каб ён хоць нешта памятаў і людзей пазнаваў.
Здаровы чалавека памяць развівае!
Тое ж самае і з гістарычнай памяццю. Яе не трэба захоўваць, яе трэба развіваць, трэніраваць. А любое развіццё – гэта балючы працэс. Балючасць трэніровак гістарычнай памяці палягае на тым, што трэба час ад часу пераглядаць прыемныя для сябе ідэалагічныя міфы і адмаўляцца да памылковых. Гэта вельмі непрыемна, але гэта непазбежна і правільна.
Вось жа, падставовая прычына цяперашняга крызісу ў Расіі і Беларусі ў тым, што дзяржава забараніла грамадству развіваць памяць, патрабуючы яе захоўваць.
Па выніку прадказальна развіўся клінічны маразм. Які зараз забівае.