У Дзярждуму РФ ўнеслі законапраект аб прызнанні «суайчыннікамі» усіх, хто валодае расейкай мовай. Пр…

У Дзярждуму РФ ўнеслі законапраект аб прызнанні «суайчыннікамі» усіх, хто валодае расейкай мовай. Пра беларускі і ўкраінскі народы таксама вядзецца ў дакуменце.

У Дзярждуму ўнеслі законапраект, які мяняе вызначэнне паняцця «суайчыннік». Згодна з ім, «суайчыннікамі» будуць лічыцца людзі, якія валодаюць расейкай мовай. Законапраект унёс першы намеснік старшыні камітэту Дзярждумы па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі Канстанцін Затулін, які з’яўляецца членам «Адзінай Расеі».

«Акрамя асоб, якія валодаюць мовай, у спіс суайчыннікаў трапяць народы, якія гістарычна пражываюць на тэрыторыі Расеі, і тыя, чые продкі нарадзіліся і пражывалі на тэрыторыі РФ, – паказана ў тлумачэнні да законапраекта. Пералік народаў, якія гістарычна пражываюць на тэрыторыі Расеі, будзе ўдакладняцца. У яго ўнесены прадстаўнікі беларускага і ўкраінскага народаў», – гаворыцца ў законапраекце.

Ці адчуваеце вы сябе «суайчыннікамі» расейцаў?

Крыніца: ТАСС