Многія чулі пра Заксэнхаузен (Sachsenhausen), менавіта там знаходзіўся нацысцкі канцэнтрацыйны лагер…

Многія чулі пра Заксэнхаузен (Sachsenhausen), менавіта там знаходзіўся нацысцкі канцэнтрацыйны лагер. Але ўжо не так шмат ведае, што пасля вайны тут месціўся адзін з дзесяці тайных савецкіх лагераў на тэрыторыі Нямеччыны, у якім сядзелі не толькі нацысты (члены NSDAP) і асобы, падазраваныя ў супраціўленні савецкай акупацыі Германіі ці савецкія салдаты, якія падазраваліся ў дэзерцірстве або сувязях з капіталістычным светам. Акрамя таго ў лагеры быў створаны шпіталь для савецкіх салдат, заражаных венерычнымі захворваннямі ў выніку масавых згвалтаванняў нямецкіх жанчын. Лагер, створаны на ГУЛАГаўскі ўзор, праіснаваў да 1950 года. Пры ліквідацыі лагера ў 1953 годзе была ўзарваная крэматорыя. Падобная гісторыя была і з іншым нацысцкім лагерам Бухенвальд, які пасля вайны стаў новым лагерам пад спецыяльным наглядам НКУС (НКВД).

І яшчэ адзін варты ўвагі факт. Пару месяцаў таму ў Нямеччыне ў Brandenburg an der Havel пачаўся працэс 100 гадовага вартаўніка нацысцкага канцлагера Sachsenhausen Іосіфа С. На асуджэнне ніколі не позна.