Дарагія сябры і сяброўкі. Сёння на нашым канале адбудзецца прэм’ера ад нашых сяброў: гісторыка выкл…

Дарагія сябры і сяброўкі. Сёння на нашым канале адбудзецца прэм’ера ад нашых сяброў: гісторыка выкладчыка i культурнага антраполага Андрэя Коласа і яго сувядучага Андрэя Ігнаціка.

Для сапраўдных беларусаў, на роднай мове, сёння мы пагаворым на тэмы:

1⃣ Што такое неалітычная рэвалюцыя?
2⃣ Чым неаліт адрозневаецца мезаліту?
3⃣ Дзе і як жылі старажытныя шахцёры?
4⃣ Чым істотны падзел працы на шахтах і аб чым ён гаворыць?
5⃣ Якія асноўныя віды знаходак на неалітычных стаянках?
6⃣ На якія упрыгожванні была мода ў неаліце?
7⃣ Дзе зараз мы можам убачыць неаліт ў Беларусі (стаянкі, шахты, музеі)?
І нарэшце!!! – Ці быў той Матрыярхат, ці не?

Чакаем вас на нашым эфіры. У хатняй абстаноўцы, зможаце пашырыць свой кругагляд адносна гісторыі беларускага краю і задаць пытанні, якія вас цікавяць.

Трансляцыя пройдзе на нашым канале ў 19:00: https://www.youtube.com/watch?v=jlOKqdoILTY