Не віхор калыша лесам,Не ваўкі заводзяць,Не разбойнікі талпоюЗа дабычай ходзяць.На Ўкраіне пан Патоц…

Мінск Навіны

Не віхор калыша лесам,
Не ваўкі заводзяць,
Не разбойнікі талпою
За дабычай ходзяць.

На Ўкраіне пан Патоцкі,
Пан з Канёва родам,
З сваёй хеўрай гаспадарыць
Над бедным народам.

Дзе заедзе, банкятуе
Сам ён, яго варта;
Ні старому, ні малому
Не спускае жартаў.

Калі ж дзе ўпадзе у вока
Хараство дзявоча,—
Абняславіць, абнячэсціць,
Бацьку плюне ў вочы.

Стогне змучана Украіна,
К небу шле пракляцце,
Ды Патоцкага збаўляе
Хеўра і багацце.

Да сягоння жыве памяць
Аб злым гэтым дусе
На ўсёй чыста Украіне
І на Беларусі.

Ў сёлах, як клялі дагэтуль,
Так і праклінаюць,
У палацах яго толькі
Міла ўспамінаюць.

Янка Купала “Бандароўна”