14 мая 1995 — чорны дзень у гісторыі Беларусі. Зьдзейсьніўшы тэрарыстычны акт (зьбіцьцё дэпутатаў па…

14 мая 1995 — чорны дзень у гісторыі Беларусі. Зьдзейсьніўшы тэрарыстычны акт (зьбіцьцё дэпутатаў парлямэнту), з парушэньнем Канстытуцыі і законаў Лукашэнка правёў т.зв. рэфэрэндум, які пераламіў хрыбет нацыі і абазначыў усталяваньне ў краіне рускага фашызму (які называе сябе «русским миром»). Было спыненае нацыянальнае беларускае Адраджэньне і пачаўся этнацыд (а па некаторых прыкметах — і генацыд) беларускай нацыі.

Вечная памяць дэпутатам БНФ Ігару Гермянчуку, Барысу Гюнтару, Лявону Дзейку, Уладзімеру Заблоцкаму, Алесю Шуту, якія імкнуліся супрацьстаяць Лукашэнку і абараніць гонар нацыі.

Вечная памяць усім, хто паклаў жыцьцё ў змаганьні супраць рускага фашызму і ягонага халуя, усім, чыё чыё сэрца ня вытрымала нацыянальнай ганьбы.

Ня ведаю, колькі яшчэ працягнецца тэрор і зьдзек над беларускім народам. Але няма ніякага сумневу, што ў тую ж самую хвіліну, як на руках Лукашэнкі і ягонай банды зашчоўкнуцца кайданкі, над дзяржаўнымі будынкамі Беларусі ўзьнясецца Бел-Чырвона-Белы Сьцяг.

Цяпер ужо — навечна.