Што ты спіш, што ты спіш,Беларускі мужык?Глянь! Усталі усе,Як свет божы вялік!Толькі ты, брат, адзін…

Што ты спіш, што ты спіш,
Беларускі мужык?
Глянь! Усталі усе,
Як свет божы вялік!

Толькі ты, брат, адзін,
Як забіты, ляжыш
І на долю сваю
Не ўстаеш, не глядзіш.

Няўжо мала яшчэ
Катавалі цябе?
Няўжо мала яшчэ
Слёз і гора табе?

Янка Купала