Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
19 верасня 1991 бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі зацверджаны дзяржаўнай сімволікай рэспубл…
*
19 верасня 1991 бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі зацверджаны дзяржаўнай сімволікай рэспубл…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…

​​СУТНАСЬЦЬ РАШЫЗМУУрывак з артыкула «Галоўная зброя рускага фашызму — што гэта такое?». 1 жніўня 20…

*

​​СУТНАСЬЦЬ РАШЫЗМУ

Урывак з артыкула «Галоўная зброя рускага фашызму — што гэта такое?». 1 жніўня 2014 г.

Рашызм (рускі фашызм) — зьява гістарычна ня новая. Тут можна ўбачыць нават мадыфікацыі некаторых паняцьцяў даўняй Арды. Але ніколі гэтая палітыка не была ўзброена такім магутным сродкам псыхічнага ўзьдзеяньня й прапаганды, як масавае й масава даступнае тэлебачаньне.

На сёньняшні дзень рашызм, яшчэ не зрабіўшы ніводнага стрэлу ў беларусаў, але маючы сваё тэлевяшчаньне ў нашай краіне, ужо ўплывае на палову Беларусі. Псыхіка вялікай часткі дэнацыяналізаваных беларусаў «паплыла» перад літургічнай дэзынфармацыяй рашызму праз маскальскае тэлебачаньне. Звычайныя людзі пачынаюць сябе паводзіць неадэкватна, не як разумныя беларусы, а як маскальскі натоўп, трацяць рэальную апору й зямлю пад нагамі і, здаецца, зноў здольныя ажыцьцявіць масавы нацыянальны суіцыд, як гэта здарылася летам 1994 году. Гэта фэнамэнальная зьява. Ніколі яшчэ хлусьня не была такой разбуральнай. Дваццаць гадоў антынацыянальнага рэжыму не мінаюць бясьсьледна.

Пры захаваньні ўлады антыбеларускага рэжыму Лукашэнкі спыніць уплыў рашызму ў краіне немагчыма, бо рэжым зьяўляецца яго правадніком. Рэальна неабходна цяпер штодзённа рыхтавацца да збройнага супраціўленьня будучай агрэсыі з усходу (і абавязкова збройнага — пра гэта я ўвесь час кажу й пішу). Толькі тады ёсьць шанец на ацаленьне й перамены.

Зянон Пазьняк | Падпісацца